Пуцін вылецеў з Кітая
8- 20.05.2026, 18:28
- 2,498
У аэрапорце Пекіна дыктатара РФ праводзілі школьнікі.
Дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін вылецеў з Кітая пасля двухдзённага візіту, паведаміў карэспандэнт «КоммерсантЪ». У аэрапорце Пекіна Пуціна праводзілі ганаровая варта і школьнікі. Старшакласнікі размахвалі кітайскімі і расійскімі сцягамі і крычалі «Сардэчна праводзім!».
Уладзімір Пуцін прыбыў з афіцыйным візітам у Кітай 19 мая. Сёння ён правёў перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, па выніках якіх бакі падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў таксама абмеркавалі актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, уключаючы вайну ва Украіне.