ЗША нанеслі ўдар па Ірану невядомай мадыфікацыяй ракеты Tomahawk
2- 1.03.2026, 21:36
- 12,460
Што пра яе вядома.
ЗША нанеслі ўдар па Ірану невядомай мадыфікацыяй крылатай ракеты Tomahawk з крылом зваротнай стрэлавіднасці і чорным фюзеляжам.
Як мяркуе выданне The War Zone, верагодна, чорнае пакрыццё памяншае радыёлакацыйную заўважнасць ракеты. Яно можа быць падобным да матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца на іншых сучасных крылатых ракетах, у прыватнасці AGM-158C LRASM.
Магчыма, ідзе гаворка пра мадэрнізаваную ў рамках праграмы Ваенна-марскіх сіл (ВМС) ЗША ракету Maritime Strike Tomahawk (MST). Яе мадэрнізацыя прадугледжвае не толькі паляпшэнне тэхнічных характарыстык, але і пашырэнне функцыянальнасці, у прыватнасці магчымасць прымянення як па наземных, так і па надводных мэтах.
Паводле наяўнай інфармацыі, мадэрнізаваная версія Tomahawk абсталяваная шматрэжымнай сістэмай навядзення, якая можа ўключаць інфрачырвоную галоўку саманавядзення.
Таксама ракета мае двухбаковы канал перадачы даных, які дазваляе карэктаваць маршрут падчас палёту, атрымліваць новыя даныя цэлеўказання і нават цалкам змяняць мэту пасля запуску.
Выданне адзначыла, што раней камандаванне ВМС ЗША апублікавала несакрэтныя слайды, на адным з якіх ішла гаворка пра праграму MST і дэманстравалася выява цёмнай ракеты, што можа ўказваць менавіта на гэтую мадыфікацыю.
Яшчэ адной заўважнай асаблівасцю з'яўляецца зваротная стрэлавіднасць крыла. Такая аэрадынамічная схема паляпшае манеўраныя характарыстыкі і можа ўплываць на змяншэнне эфектыўнай плошчы рассеяння, ускладняючы выяўленне ракеты сродкамі супрацьпаветранай абароны.