Трамп паведаміў пра «добрыя размовы» з Пуціным і Зяленскім
16- 26.04.2026, 21:08
- 2,534
Ён упэўнены, што вайну можна скончыць.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што варожасць паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным перашкаджае скончыць вайну. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю Fox News.
«Ненавісць паміж Пуціным і Зяленскім — гэта смешна, гэта вар’яцтва. Ненавісць — дрэнная рэч, калі ты спрабуеш нешта вырашыць», — адзначыў Трамп.
Кіраўнік Белага дома выказаў упэўненасць, што вайну ва Украіне ўдасца завяршыць, і чарговы раз нагадаў, што «ўрэгуляваў восем войнаў».
«Мы спрабуем нешта зрабіць, але баявыя дзеянні працягваюцца. Гэта вельмі крывапралітная вайна. Гэта вельмі дрэнна. Я ўрэгуляваў восем войнаў, а гэтую лічыў самай лёгкай. Але гэта адбудзецца... Мы працуем над сітуацыяй з Расіяй і Украінай і спадзяёмся, што нам гэта ўдасца», — сказаў прэзідэнт ЗША.
Таксама ён паведаміў пра свае «добрыя размовы» з Пуціным і Зяленскім:
«Не хачу гэтага раскрываць, але я сапраўды кантактую з Пуціным, і я размаўляю з прэзідэнтам Зяленскім, і гэта добрыя размовы».