Польшча перадала Расіі затрыманага археолага Буцягіна
2- 28.04.2026, 14:54
- 3,954
У межах абмену на мяжы з Беларуссю.
Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў, што ў межах абмену на мяжы з Беларуссю Маскве быў перададзены расійскі археолаг Аляксандр Буцягін, арыштаваны па запыце Украіны.
Асобы астатніх, перададзеных рэжыму Лукашэнкі і Расіі, не раскрываюцца. Паведамляецца, што гэта грамадзяне Беларусі, РФ і іншых краін СНД.
Польшчы ўдалося вызваліць журналіста, лідара польскай дыяспары ў Беларусі Анджэя Пачабута і яшчэ чатырох грамадзянаў Польшчы.
Зазначым, Польшча затрымала Аляксандра Буцягіна ў снежні 2025 года па запыце Украіны. 1 красавіка 2026 года суд у Варшаве прызнаў, што археолаг можа быць экстрадаваны. Буцягін, кіраўнік экспедыцыі Дзяржаўнага Эрмітажа, вёў раскопкі ў анексаваным Крыме без згоды ўкраінскіх уладаў.