ААЭ пракладаюць новы нафтаправод у абыход Армуза
- 15.05.2026, 13:21
- 2,582
Калі ён запрацуе?
Аб'яднаныя Арабскія Эміраты паскараюць будаўніцтва новага нафтаправоду, каб да 2027 года ўдвая павялічыць экспартную магутнасць праз Фуджайру, што істотна пашырыць магчымасці краіны абыходзіць Армузскі праліў, паведамляе агенцтва Reuters.
Спадчынны прынц Абу-Дабі, шэйх Халед бін Махамед бін Заід, даручыў Abu Dhabi National Oil Company паскорыць праект нафтаправоду West-East падчас пасяджэння выканаўчага камітэта. Нафтаправод ужо будуецца і павінен пачаць працу ў 2027 годзе.
Існуючы нафтаправод Abu Dhabi Crude Oil Pipeline, таксама вядомы як Habshan-Fujairah, можа транспартаваць да 1,8 млн барэляў у суткі. Ён стаў крытычна важным для краіны, якая імкнецца максімальна нарасціць прамы экспарт з узбярэжжа Аманскага заліва.