Дроны атакавалі стратэгічны хімзавод у Стаўрапальскім краі РФ
4- 16.05.2026, 8:39
- 3,378
Успыхнуў пажар.
У ноч на суботу, 16 мая, у Стаўрапальскім краі РФ паскардзіліся на атаку беспілотнікаў. Мэтай дронаў чарговы раз стала адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці Расіі «Невіннамыскі Азот», паведамляе OBOZ.UA.
Пасля серыі выбухаў там успыхнуў пажар. Адпаведнымі кадрамі расіяне дзяліліся ў сеціве, адначасова скардзячыся на працу СПА.
Яны сцвярджалі, што не прагучаў ніводзін стрэл, і ўсе БПЛА трапілі ў мэту.
Гэты завод у Невіннамыску ўваходзіць у групу «ЕўраХім». Ён спецыялізуецца на выпуску мінеральных угнаенняў (аміяку, карбаміду, аміячнай салетры) і з'яўляецца стратэгічным аб'ектам, бо яго прадукцыя выкарыстоўваецца ў ваенных мэтах, у прыватнасці для вытворчасці выбухоўкі і боепрыпасаў.


Нагадаем, што ў 2025 годзе пасля ўкраінскай дронавай атакі хімкамбінат «Невіннамыскі Азот» у Стаўрапальскім краі (РФ) спыніў сваю працу. Тады ўдалося пашкодзіць антыдронавую абарону прадпрыемства.