Удары углыб РФ выклікалі рэзкі рост панікі сярод расіян
5- 16.05.2026, 14:42
- 2,298
Увага з фронту пераключылася на ўнутраную сітуацыю.
Украінскія ўдары па рэгіёнах РФ упершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны пачалі непакоіць расіян больш, чым баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны. Пра гэта сведчаць вынікі апытання фонду «Грамадская думка», праведзенага 1–3 мая, піша Dialog.UA.
Згодна з даследаваннем, 18% расіян назвалі галоўнай тэмай тыдня ўкраінскія абстрэлы, тады як тэму «СВО» узгадалі 16% апытаных.
Сацыёлаг Уладзімір Званоўскі падкрэсліў: гэта адбылося ўпершыню за ўвесь час вайны. Грамадская цікавасць расіян да тэмы атак углыб РФ пачала расці яшчэ ў 2023 годзе, калі ўкраінскія БПЛА сталі далятаць да Белгарада і Масквы.
А пасля эфектыўных удараў па нафтабазах і энергетычных аб’ектах гэты паказчык працягваў расці.
Да канца красавіка 2026 года ўкраінскія ўдары непакоілі ўжо 15% расіян. На гэтым фоне ў РФ фіксаваліся праблемы з палівам і працай аэрапортаў.
Таксама нядаўнія атакі на нафтабазу ў Туапсэ прывялі да экалагічных наступстваў. Яны, у сваю чаргу, прыцягнулі больш грамадскай увагі да вайны ўнутры краіны-агрэсара.