17 траўня 2026, Нядзеля, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БПЛА паразілі галоўны расійскі аэрапорт «Шэрэмецьева»

8
БПЛА паразілі галоўны расійскі аэрапорт «Шэрэмецьева»
ілюстрацыйнае фота

У Маскве масава затрымлівалі авіярэйсы.

Уначы ў нядзелю, 17 мая, дроны атакавалі Маскоўскую вобласць РФ. Выбухі прагучалі ў Кліне, Зяленаградзе, Сходні, Хімках, Дзедаўску, Дурыкіне.

Раніцай на тэрыторыі «Шэрэмецьева» зафіксавалі падзенне абломкаў БПЛА. Пра гэта паведамілі у прэс-службе аэрапорта.

Адзначалася, што абломкі знаходзяцца на бяспечнай адлегласці ад зонаў абслугоўвання пасажыраў і паветраных суднаў.

З-за атакі аэрапорты сталічнага рэгіёна РФ былі часова закрытыя для вылетаў і прылётаў паветраных суднаў. Больш за 200 авіярэйсаў затрыманыя і адмененыя ў Шэрэмецьеве, звыш 75 — у Внукаве. Таксама абмежаванні дзейнічалі ў Дамадзедаве і Жукоўскім. Усяго аперацыя «Кавёр» доўжылася каля 4 гадзін.

Паводле даных расійскіх каналаў, пад удар дронаў трапілі Маскоўскі НПЗ, нафтазаліўная станцыя «Солнечногорская» ў вёсцы Дурыкіна, прадпрыемства «Транснефть» і тэхнапарк «Элма», які вырабляе электроніку для ваенных патрэбаў у Зяленаградзе, машына-канструктарскае бюро «Радуга» ў Дубне і інш.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках