Памерла спявачка Гродзенскай капэлы Марыя Райдюк
- 17.05.2026, 21:24
- 1,214
Яшчэ 16 мая яна выступала ў касцёле.
Памерла вакалістка Гродзенскай капэлы Марыя Райдюк.
16 мая Марыя яшчэ выступала ў дуэце з Вольгай Канонавай у Бернардзінскім касцёле ў Гродне разам з Ансамблем старажытнай музыкі. «Спявала выдатна», — пішуць пра тое выступленне.
Жанчыны не стала раніцай 17 мая, паведамляюць знаёмыя ў сацсетках.
Марыя Райдюк скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. У Гродзенскай капэле яна выступала як сапрана.