4 лiпеня 2026, Субота, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-пісьменнік Прылепін: Пуцін ужо не кантралюе вайну

3
Z-пісьменнік Прылепін: Пуцін ужо не кантралюе вайну

Расія плаціць вялізарную цану.

Калісьці яры прыхільнік вайны супраць Украіны, вядомы Z-пісьменнік Захар Прылепін выступіў з адкровеннай заявай. Ён распавёў пра страшную цану, якую РФ і Украіна плацяць за гэтую так званую «СВА». Пра гэта паведамляе Dialog.UA.

Прылепін заявіў, што вайна супраць Украіны ўжо забрала жыцці мільёнаў людзей і хутка па колькасці ахвяр зраўняецца з Вялікай Айчыннай.

«Мы яе (цану вайны — рэд.) яшчэ плацім. Вялізарная цана! На імгненне задумайцеся. У нас была Вялікая Айчынная вайна — суцэльнае пекла, (…) трупамі проста завалілі, страцілі 5-6 млн нашых вайскоўцаў, астатнія загінулыя — мірныя жыхары. Вось паглядзіце на цяперашнія падзеі. Я акруглю і скажу, што Расія і Украіна страцілі 2 млн чалавек у гэтай вайне. 2 млн чалавек! (…) І я вас запэўніваю, калі яна пратрывае яшчэ нейкі час, а яна працягнецца, мы ўвогуле выйдзем на гэты ўзровень… Цяпер адбываецца роўна тое самае! Роўна тое самае! Той самы парадак лічбаў, той самы парадак смерцяў, тая ж машына забойстваў працуе», — заявіў Прылепін.

Каб змякчыць рэзкасць сваіх заяў, Z-патрыёт пачаў сцвярджаць, што кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін нібыта не вінаваты ў тым, што адбываецца, бо ўжо не кантралюе вайну, якую сам і пачаў.

«Вядома, у гэтым не вінаваты Уладзімір Уладзіміравіч, таму што гэта немагчыма кантраляваць! Гэта велізарныя тэрыторыі, і мы нават не ведаем, што там адбываецца ў гэтых гарадах… Вось гэта цана. Мы яе нават не разумеем! Ну, таму што гэта далёка, дзесьці нейкія зводкі… А гэта суцэльная вайна, проста суцэльная», — канстатаваў Прылепін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках