23 траўня 2026, Субота, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Мы далі дазвол на парад, але дазволу на вар'яцтва ў Расіі няма

Зяленскі: Мы далі дазвол на парад, але дазволу на вар'яцтва ў Расіі няма

Кіеў будзе рашуча адказваць на кожны ўдар.

Украіна максімальна рыхтуе супрацьпаветраную абарону да магчымaга масіраванага абстрэлу з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет розных тыпаў.

Такую інфармацыю паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паводле вынікаў дакладу разведкі. Ён назваў падобныя дзеянні Расіі «вар'яцтвам».

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна ўзмацняе супрацьпаветраную абарону, наколькі гэта цяпер магчыма, на фоне пагрозы расійскіх атак, пра што папярэдзіла разведка. Ён падкрэсліў, што Кіеў будзе рашуча адказваць на кожны ўдар.

Прэзідэнт Украіны заклікаў грамадзян не ігнараваць сігналы паветранай трывогі і карыстацца сховішчамі. Ён падкрэсліў, што вайну неабходна завяршыць дзеля міру, а не працягваць яе дзеля «хворых амбіцый» Уладзіміра Пуціна.

- Будзем адказваць цалкам справядліва на кожны расійскі ўдар. Мы далі дазвол на парад, але дазволу на вар'яцтва ў Расіі няма. Гэтую вайну трэба завяршаць, – напісаў ён.

Таксама Уладзімір Зяленскі са спасылкай на разведвальныя дадзеныя адзначыў, што расіяне рыхтуюцца атакаваць Украіну, у прыватнасці з дапамогай «Арэшніка». Праўда, украінскі бок пакуль правярае дакладнасць адпаведнай інфармацыі.

Паводле яго слоў, вораг найперш ізноў можа цэліцца ў Кіеў; для гэтага расійскія вайскоўцы, у прыватнасці, могуць выкарыстоўваць узбраенне сярэдняй далёкасці. Але на гэты момант дадатковых падрабязнасцяў няма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках