Bild: У партыі канцлера Германіі загаварылі пра яго замену
3- 27.05.2026, 12:37
- 2,756
Размовы ўжо выходзяць за межы нефармальных кулуарных спрэчак.
У кіроўнай партыі Германіі раптам загаварылі пра змену канцлера.
Пра гэта паведамляе таблоід Bild.
У ХДС гавораць пра замену Мерца
У кіраўніцтве Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) — партыі, якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю Германіі, — пачалі абмяркоўваць магчымую замену канцлера Фрыдрыха Мерца.
Паводле інфармацыі Bild, сярод інсайдараў партыі цыркулюе сцэнар замены кіраўніка ўрада проста падчас кадэнцыі.
Як стала вядома выданню, абмяркоўваецца:
пры якіх абставінах замена Мерца можа стаць рэальным варыянтам;
хто менавіта павінен весці з ім размову ў выпадку такога рашэння.
Канкрэтных імёнаў магчымых пераемнікаў выданне не называе, аднак падкрэслівае: размовы ўжо выходзяць за межы нефармальных кулуарных спрэчак.