Фіцо збіраецца прыехаць у Беларусь
- 29.05.2026, 20:28
Прэм'ер Славакіі заявіў пра магчымы візіт у Брэст 22 чэрвеня.
Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо заявіў, што не выключае візіту ў Брэст 22 чэрвеня на мерапрыемствы з нагоды 85-й гадавіны нападу нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз. Пра гэта ён паведаміў, гаворачы пра свае замежныя паездкі, піша «Белсат».
Сярод іншых міжнародных мерапрыемстваў Фіцо назваў паездку ў Нармандыю 6 чэрвеня, магчымы візіт у ЗША на святкаванне 250-годдзя незалежнасці краіны, а таксама паездку ў Польшчу 1 верасня – у гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны.
Падчас Другой сусветнай вайны Славакія была саюзніцай нацысцкай Германіі і ўступіла ў вайну супраць СССР 23 чэрвеня 1941 года. У гэты дзень словацкі пасол у Маскве Юліян Шымка афіцыйна перадаў наркаму замежных спраў СССР Вячаславу Молатаву ноту аб разрыве дыпламатычных адносін і аб абвяшчэнні вайны.