Узброеныя Сілы Украіны паспяхова контратакуюць у Дзняпрапятроўскай вобласці
- 29.05.2026, 20:19
Расіяне страцілі дзесяткі квадратных кіламетраў тэрыторыі.
Сілы абароны Украіны вызвалілі тэрыторыі паблізу Навасёлаўкі, што на Аляксандраўскім напрамку. Таксама вайскоўцы працягваюць зачыстку шэрагу населеных пунктаў ад акупантаў.
У выніку ўдалых дзеянняў украінскіх абаронцаў расіяне страцілі не менш як 46 квадратных кіламетраў тэрыторыі. Пра гэта паведамілі аналітыкі DeepState.
Вядома, што падраздзяленні Узброеных Сіл Украіны вызвалілі тэрыторыю паблізу Навасёлаўкі. Таксама Сілы абароны праводзяць зачыстку ад праціўніка паблізу Вароннага, Январскага, Паддубнага, Таўстага, Навахатскага і Зялёнага Гаю.

«Сілы абароны Украіны вызвалілі тэрыторыю паблізу Навасёлаўкі, а таксама праводзяць зачысткі ад ворага паблізу Вароннага, Сечневага, Паддубнага, Таўстага, Навахатскага і Зялёнага Гаю. Такім чынам вораг страціў не менш як 46 кв. км тэрыторыі», – паведамілі ў DeepState.