30 траўня 2026, Субота, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі уводзяць тры важныя пенсійныя навацыі

1
У Беларусі уводзяць тры важныя пенсійныя навацыі
Фота: tut.by

Стала вядома, каго яны закрануць.

У Беларусі уводзяць некалькі пенсійных змяненняў. Адно з іх датычыць тых, хто пражывае ў пансіянатах. Праект «Хрызантэма» распавядае падрабязнасці пра гэтыя навацыі.

Навацыя па пенсіях тых, хто знаходзіцца у пансіянатах

У Беларусі уводзяць змяненні ў сферы апекі і папячыцельства над недзеяздольнымі і абмежавана дзеяздольнымі. Адна з навацый датычыць пажылых людзей, якія пражываюць у сацыяльных пансіянатах: калі пенсіянер або іншы падапечны часова выязджае з такой установы і больш за месяц жыве ў сваякоў або іншых блізкіх людзей, частку яго пенсіі змогуць перадаваць тым, хто ўзяў на сябе клопат пра яго. Ідзе гаворка пра суму да 90% пенсіі на час такога «адпачынку».

Таксама чыноўнікі пашырылі спіс выдаткаў, якія можна аплачваць за кошт сродкаў падапечных. Цяпер грошы дазволена накіроўваць не толькі на паўсядзённыя патрэбы, але і, напрыклад, на рамонт асабістых рэчаў і абсталявання, мабільную сувязь, падпіску на газеты і часопісы, аплату камунальных паслуг і падаткаў на маёмасць, што ім належыць.

Змяненні па прафесійных пенсіях

З 1 ліпеня ў Беларусі скарацяць пералікі работ са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы, якія дзейнічалі з 2005 года і давалі права на прафесійнае пенсійнае страхаванне.

З гэтага пераліку выключылі 840 прафесій і пасадаў, прызнаных такімі, што страцілі актуальнасць:

406 — фактычна ўжо не выкарыстоўваюцца ў эканоміцы;

356 — шкодныя ўмовы працы не пацвердзіліся па выніках атэстацый;

78 — умовы працы прызнаныя аптымальнымі або дапушчальнымі.

З-за гэтага скарачэння частка работнікаў больш не будзе падпадаць пад прафесійнае пенсійнае страхаванне.

29 мая апублікавалі інструкцыю Мінпрацы аб прымяненні пералікаў вытворчасцяў, работ, прафесій, пасадаў і паказчыкаў для прафесійнага пенсійнага страхавання.

Падаткавая навацыя

З 1 ліпеня ў Беларусі могуць істотна змяніцца правілы для плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход (НПД). Адна з галоўных навацый — увядзенне мінімальнага штомесячнага плацяжу, ён складзе 45 рублёў у месяц. Але для пенсіянераў гэты узнос будзе 18 рублёў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках