«Белавія» вяртае рэйсы на Шры-Ланку
- 30.05.2026, 15:49
Самалёт будзе лятаць раз на тыдзень.
З 27 кастрычніка авіякампанія «Белавія» вяртае рэйсы на Шры-Ланку. Самалёт будзе лятаць раз на тыдзень, паведамляецца ў тэлеграм-канале кампаніі.
Рэйсы на Шры-Ланку з Мінска і назад будуць выконвацца па аўторках.
Адпраўленне з Мінска — а 00:50, прыбыццё ў аэрапорт Маттала — а 12:40.
Адпраўленне з аэрапорта Маттала — а 14:40, прыбыццё ў Мінск — а 22:10.
Пералёт займае каля 9,5–10 гадзін.