Лукашэнка ўсё ж такі выпрасіў аўдыенцыю ў Пуціна
7- 30.05.2026, 15:29
- 1,756
Падрабязнасці размовы ўтаіваюць як у Мінску, так і ў Маскве.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі рабочую сустрэчу 29 мая на палях саміту Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане.
Як паведамляе прэс-служба беларускага дыктатара, размова кіраўнікоў Беларусі і Расіі доўжылася «амаль паўтары гадзіны».
Ніякіх падрабязнасцяў таго, што абмяркоўвалася падчас сустрэчы, не паведамляецца.
Крамлёўская прэс-служба таксама адмовілася разгалошваць падрабязнасці размовы.