Попыт расіян на набыццё кватэр у Мінску за год вырас на 10−15%
4- 6.05.2026, 9:24
Азвучаныя рэальныя лічбы рыэлтарскіх здзелак.
Попыт расіян на набыццё жылля ў Мінску за год вырас на 10−15%. Пра гэта распавяла тэлеграм-каналу РІА «Нерухомасць» кіраўніца дэпартамента развіцця сеткі і міжрэгіянальных здзелак расійскай рыэлтарскай кампаніі «Этажы» Вольга Палоўнікава.
Спецыялістка адзначыла, што колькасць праглядаў расіянамі аб'яў аб набыцці або арэндзе нерухомасці ў Беларусі ў першым квартале 2026 года павялічылася ў два-тры разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Рэальны ж попыт вырас «не так істотна» — на ўзроўні 10−15%, — распавяла Вольга Палоўнікава.
Доля расіян у агульным аб'ёме здзелак з жылой нерухомасцю ў Мінску цяпер ацэньваецца ў 8−10%, у той час як год таму паказчык быў на ўзроўні 2−3%, — падкрэсліла кіраўніца дэпартамента развіцця сеткі і міжрэгіянальных здзелак расійскай рыэлтарскай кампаніі «Этажы».
Спецыялістка не выключыла, што цікавасць з боку расійскіх інвестараў да нерухомасці ў Мінску ў найбліжэйшы час будзе расці. Этаму спрыяе добрая дынаміка павелічэння сярэдняга кошту «квадрата» ў беларускай сталіцы — на 24% за год, паводле дадзеных рыэлтарскай кампаніі «Этажы».