Аўстрыйская мастачка ўладкавала перформанс на Венецыянскай біенале
5- 7.05.2026, 15:19
- 1,862
Дзеля выратавання клімату.
Вядомая аўстрыйская мастачка Фларэнціна Гольцінгер распранулася, падвесіла сябе ўнутры велізарнага звона і «біла» ў яго ўласным целам, піша Free Press Journal.
Прадстаўленая ў аўстрыйскім павільёне, яе імерсіўная інсталяцыя Seaworld Venice паказвае будучыню, у якой павышэнне ўзроўню мора ператварыла гістарычны горад у часткова затоплены свет.
Акцыя мусіла сімвалізаваць папярэджанне чалавецтву пра кліматычны крызіс.