Байцы «Хартыі» прарвалі перадні край абароны РФ
1- 9.05.2026, 14:35
- 1,638
Нацгвардзейцы прасунуліся ў раёне Ваўчанска.
Байцы 2-га корпуса Нацыянальнай гвардыі Украіны «Хартыя» правялі паспяховую баявую аперацыю ў раёне Ваўчанска Харкаўскай вобласці, паведамілі у падраздзяленні.
У красавіку–маі 2026 года вайскоўцы перасеклі лінію сутыкнення і правялі зачыстку перадняга краю абароны ўглыб да ротнага апорнага пункта, гаворыцца ў паведамленні.
У баявых дзеяннях узялі ўдзел замежныя добраахвотнікі з краін Лацінскай Амерыкі. Разам з украінскімі байцамі.
«У ходзе аперацыі штурмавымі групамі палка была знішчана сістэма палявых умацаванняў праціўніка, зачышчаны бліндажы і ліквідаваны асабовы склад ворага, які знаходзіўся на пазіцыях і ў сховішчах», — распавялі ў «Хартыі».
Нацгвардзейцы адзначылі, што акупанты некалькі разоў спрабавалі аднавіць страчаныя пазіцыі, але безвынікова.