15 чэрвеня 2026, панядзелак, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ўводзяць у зварот новыя банкноты з лозунгам «Слава Украіне! Героям слава!»

2
Ва Украіне ўводзяць у зварот новыя банкноты з лозунгам «Слава Украіне! Героям слава!»

Фотафакт.

Нацыянальны банк Украіны з 16 чэрвеня ўводзіць у наяўны зварот мадыфікаваныя банкноты наміналам 100 грыўняў. Пра гэта 15 чэрвеня паведамілі ў Нацбанку Украіны.

У правай верхняй частцы на адваротным баку банкнотаў размешчаны лозунг «Слава Украіне! Героям слава!».

У НБУ адзначылі, што ўсе астатнія элементы дызайну і абароны гэтых банкнотаў адпавядаюць банкнотам наміналам 100 грыўняў ўзору 2014 года.

Грамадзянам не трэба спецыяльна абменьваць старыя банкноты на новыя. Яны застануцца ў звароце як законны сродак плацяжу, дадалі ў Нацбанку Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках