15 чэрвеня 2026, панядзелак, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія пачала перамовы аб уступленні Украіны ў ЕС

Еўракамісія пачала перамовы аб уступленні Украіны ў ЕС

Яшчэ адным прэтэндэнтам на сяброўства ў ЕС стала Малдова.

Еўрасаюз і Украіна афіцыйна запусцілі перамовы аб уступленні краіны ў ЕС на міжурадавай канферэнцыі ў Люксембургу. Яшчэ адным прэтэндэнтам на сяброўства ў ЕС стала Малдова, паведамляе прэс-служба Еўракамісіі. Абедзве краіны афіцыйна сталі кандыдатамі на ўступленне ў ЕС у 2022 годзе.

Венгрыя зняла вэта на ўступленне Украіны ў ЕС 13 чэрвеня. У 2024 годзе Еўрасаюз пачаў перамовы з Украінай і Малдовай, але Віктар Орбан наклаў вэта на пачатак фактычнага працэсу для Кіева.

У снежні 2025 года Украіна і Еўракамісія ўзгаднілі план з 10 пунктаў, якія краіне неабходна выканаць для ўступлення ў ЕС. Як пісаў The Guardian, у асноўным яны датычаць барацьбы з карупцыяй. На думку еўрапейскіх службовых асоб, апытаных выданнем, цяпер Кіеў выканаў 15% абяцаных рэформаў. Пагадненне прадугледжвае шырокія папраўкі да Крымінальна-працэсуальнага кодэксу краіны, умацаванне незалежнасці НАБУ і САП (антыкарупцыйных органаў), а таксама рэформу працэдур прызначэння суддзяў і пракурораў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках