Украіна паразіла «сэрца» НПЗ у Маскве
2- 16.06.2026, 11:52
- 3,672
СБУ раскрыла падрабязнасці ўдару па сталіцы РФ.
У выніку ўдару ў раёне Маскоўскага НПЗ пачаўся маштабны пажар. Паводле папярэдняй інфармацыі, пашкоджана ключавая ўстаноўка першаснай перапрацоўкі нафты, якая з’яўляецца «сэрцам» завода.
Пра гэта паведамілі у Службе бяспекі Украіны.
У СБУ падкрэслілі, што атакавалі завод, выконваючы задачы, пастаўленыя прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
«Гэта найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод Масквы. Прадпрыемства забяспечвае значную частку рынку паліва расійскай сталіцы, пастаўляе ключавыя аб’ёмы бензіну і больш за 50% дызельнага паліва для рэгіёна, а таксама паліва для маскоўскіх аэрапортаў», — гаворыцца ў паведамленні СБУ.
Акрамя таго, украінскія беспілотнікі атакавалі інфраструктуру нафтабазы «Палтаўская» ў Краснадарскім краі. Там таксама ўспыхнуў пажар.
