Фотафакт: Перад Керчанскім мостам — шматкіламетровы затор
6- 25.06.2026, 17:32
- 4,386
Расіяне ўцякаюць з акупаванага паўвострава.
Перад Керчанскім мостам у акупаваным Крыме ўтварыўся шматкіламетровы затор, піша праект «Схеми».
На спадарожнікавых здымках ад 24 чэрвеня зафіксавана скупчэнне аўтамабіляў у напрамку Керчанскага моста.
«Коркі пачынаюцца ад прапускнога пункта перад мостам і заканчваюцца ў раёне вёскі Іванаўка ў Керчанскім раёне. Іх працягласць складае больш за дзесяць кіламетраў. Гэта прыкладна паўтары тысячы аўтамабіляў, што рухаюцца ў напрамку выезду з тэрыторыі акупаванага Крыма», — гаворыцца ў паведамленні.



Раней сілы абароны Украіны нанеслі серыю удараў па ваенных, паліўных і лагістычных аб’ектах расійскіх войскаў у Крыме. Паведамлялася, у прыватнасці, пра паражэнне інфраструктуры ў раёне Керчы, Феадосіі і Севастопаля, а таксама пра пашкоджанне моста праз Паўночна-Крымскі канал, які выкарыстоўваўся для забеспячэння расійскіх войскаў. Пасля гэтага на паўвостраве пачаліся праблемы з бензінам, энергазабеспячэннем і прадуктамі харчавання.