27 чэрвеня 2026, Субота, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці варта ў гэтым годзе беларусам чакаць добрага ўраджаю чарніцы і маліны?

3
Ці варта ў гэтым годзе беларусам чакаць добрага ўраджаю чарніцы і маліны?

Прагноз спецыялістаў.

«На поўдні Беларусі ўжо пачаўся масавы збор суніцы. Цікава, ці варта чакаць у гэтым годзе добрага ўраджаю чарніцы і маліны?» - спытала ў «АиФ» чытачка з Гомеля.

Так, прагнозы на гэты год аптымістычныя, пацвердзіў навуковы супрацоўнік сектара харчовых і лекавых рэсурсаў лесу Інстытута лесу НАН Беларусі Ігар Махавік.

Галоўным фактарам добрага ўраджаю стала адсутнасць моцных вясновых замаразкаў. Сёлета лёгкія халады закранулі толькі асобныя раёны Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей (пашкоджана не больш за 5% кветак).

У Мінскай і Магілёўскай абласцях слядоў замаразкаў вучоныя наогул не выявілі. Ураджай чарніцы і дзікарослай голубікі прагназуецца на ўзроўні сярэдніх шматгадовых значэнняў, а ў Мінскай і Магілёўскай абласцях — нават крыху вышэй. Дзякуючы балансу цяпла і вільгаці ягада абяцае быць буйной і салодкай. Сезон масавага збору пачнецца ўжо ў канцы чэрвеня. Спецыяльны ўлік дзікарослай маліны вучоныя не вядуць, аднак перадумоў для неўраджаю няма.

Калі гаварыць пра брусніцу, то чакаецца нядрэнны ўраджай (не ніжэйшы за сярэднія шматгадовыя паказчыкі). Па гэтую ягаду можна будзе адпраўляцца ў лес у першай дэкадзе жніўня. Журавіны ж цяпер яшчэ цвітуць, але прагноз добры — збор стартуе ў першай дэкадзе верасня, а аб'ёмы ягады ў большасці абласцей чакаюцца на ўзроўні сярэдніх шматгадовых значэнняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках