Польшча выставіла Германіі новае патрабаванне аб кампенсацыі за Другую сусветную вайну
- 29.06.2026, 9:23
- 3,540
Амаль па €2 тысячы за кожную ахвяру нацыстаў.
Польскі ўрад патрабуе ад федэральнага ўрада Германіі штогадовых выплат у памеры 10 тыс. злотых (больш за €2 тыс.) за кожную ахвяру нацысцкага рэжыму. Пра гэта 28 чэрвеня напісаў Spiegel.
Папярэдні ўрад у Варшаве на працягу многіх гадоў патрабаваў значных рэпарацыйных выплат за злачынствы нацысцкай Германіі.
1 верасня 2022 года — роўна праз 83 гады пасля нямецкага ўварвання ў Польшчу — польскія ўлады ацанілі шкоду, нанесеную краіне, у €1,3 трлн. У Берліне адмовіліся выплачваць гэтую суму, спаслаўшыся на адсутнасць прававой асновы і асцерагаючыся аналагічных патрабаванняў з боку іншых дзяржаў, адзначае Spiegel.
Новы польскі ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам значна змякчыў рыторыку ў дачыненні да Германіі, аднак па-ранейшаму настойвае на выплаце кампенсацый.
Міністр замежных спраў Германіі Йоханн Вадэфуль у сярэдзіне чэрвеня выступіў у падтрымку выплаты кампенсацый ахвярам нацысцкага рэжыму ў Польшчы.
«У першы год праграма абыдзецца бюджэту Германіі прыблізна ў €100 млн. Яна ахопіць амаль 50 тыс. пацярпелых, колькасць якіх з кожным годам скарачаецца».