29 чэрвеня 2026, панядзелак, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Керчанскі мост чакае свайго часу»: Рэфат Чубараў прадказвае ўцёкі расіян з Крыму

1
«Керчанскі мост чакае свайго часу»: Рэфат Чубараў прадказвае ўцёкі расіян з Крыму
РЭФАТ ЧУБАРАЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Можа адбыцца «адмоўнае наступленне» акупантаў.

Журналіст тэлеканала «Прямий» папрасіў кіраўніка Меджліса крымскататарскага народа Рэфата Чубарава выказаць сваё меркаванне пра тое, ці можа вайна ва Украіне завяршыцца Крымам, як і пачыналася, на што палітык адказаў:

«Я думаю так жа, як і вы ў гэтым выпадку, і вельмі баюся, каб мы не сурочылі, каб потым не расчараваліся. Я зыходжу з таго, што тыя, хто пачаў сістэмнае знішчэнне варожых сродкаў СПА ў Крыме, знішчэнне аб'ектаў лагістыкі адначасова з паспяховымі ўдарамі па аб'ектах генерацыі электраэнергіі ў Крыме, ведаюць, што робяць, бо гэта выглядае як глыбока прадуманы план. Хочацца думаць, што завяршэннем гэтага плана будзе вызваленне Крыму як пачатак вызвалення іншых акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый».

Кіраўнік Меджліса растлумачыў, што трэба зрабіць, каб расіяне самі сышлі з Крыму:

«Я ў сваіх папярэдніх інтэрв'ю казаў, што можа адбыцца «адмоўнае наступленне» расіян у Крыме. Я разумею, наколькі гэта складана. Для гэтага трэба спыніць любыя пастаўкі паліва, знішчыць самыя магутныя цеплавыя электрастанцыі (Таўрыйскую каля Сімферопаля і Балаклаўскую каля Севастопаля). Гэта яны пабудавалі пасля акупацыі, і на гэтых электрастанцыях трымаецца ўся крымская электраэнергія. Паліва няма, энергетыкі няма, і, здавалася б, бяры голымі рукамі. Паром знішчаны. Керчанскі мост толькі чакае свайго часу, каб спыніць пастаўкі ўсяго».

«Толькі вызваленне Крыму без дадатковых механізмаў бяспекі, прадастаўлення гарантый або кардынальных змяненняў тэрыторыі Расіі не гарантуе нам бяспекі. Я адразу адкідваю думку пра тое, што хоць хто-небудзь з тых, хто пасяліўся ў Крыме пасля 2014 года, застанецца там пасля вызвалення паўвострава. Я сабе такога не ўяўляю, і не важна, якія былі прычыны іх прыезду ў Крым. Яны будуць шукаць апраўданні, але яны ведалі, што гэта крадзеная зямля», — падкрэсліў Чубараў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках