У Чэхіі зафіксавалі новы тэмпературны рэкорд
- 29.06.2026, 12:53
- 1,462
+41,1°C.
У нядзелю ў Чэхіі зарэгістравалі другі тэмпературны рэкорд за два дні: у Доксанах, на поўнач ад Прагі, было зафіксавана 41,1°C.
Пра гэта паведаміў метэаралагічны інстытут CHMI у сябе ў X, інфармуе «Еўрапейская праўда».
Паводле даных CHMI, гэта першы выпадак, калі ў афіцыйнай сетцы метэастанцый была зафіксавана тэмпература 41°C.
«Тэмпература працягвае расці, таму гэта яшчэ не канчатковы пік», – дадалі ў CHMI.
У нядзелю таксама Нямецкая метэаралагічная служба (DWD) трэці дзень запар зафіксавала тэмпературны рэкорд – 41,7°C.
Акрамя таго, у Польшчы зарэгістравалі найвышэйшую тэмпературу за ўвесь час назіранняў – 40,5°C.
Заўважым, +37,6 градуса складае новы абсалютны тэмпературны рэкорд чэрвеня ў Беларусі.