Вайскоўцы ЗСУ дасціпна адказалі на заяву Пуціна
1- 29.06.2026, 12:59
- 3,684
Кіраўнік Крамля анансаваў баі на тэрыторыі Расіі.
У Групіроўцы аб'яднаных сіл Узброеных Сіл Украіны пракаментавалі заяву расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна пра «акружэнне» ўкраінскіх падраздзяленняў у Старым Асколе Белгародскай вобласці РФ.
«Мы перакананыя, што кіраўніку РФ баяздольнасць яго войскаў вядомая лепш, чым нам, таму прапануем разглядаць баі за Стары Аскол як анонс з яго боку», — гаворыцца ў паведамленні.
28 чэрвеня Пуцін у інтэрв'ю прапагандыстам расійскага СМІ заявіў, што ЗСУ «амаль акружаныя» ў раёне ракі Стары Аскол. Аднак Стары Аскол — гэта не рака, а горад у Белгародскай вобласці РФ, больш як за 100 км ад мяжы з Украінай.
«На вялікі жаль, на дадзены момант мы толькі працуем над прасоўваннем да гэтага горада, які, як вядома, знаходзіцца на паўночным усходзе Белгародскай вобласці РФ», — заявілі ў Групіроўцы.