29 чэрвеня 2026, панядзелак, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Еўропа пераглядае падыходы да вядзення вайны

1
Reuters: Еўропа пераглядае падыходы да вядзення вайны

Штучны інтэлект змяніў усё.

Еўрапейскім саюзнікам неабходна перабудаваць абарончы патэнцыял для новай эры баявых дзеянняў, у прыватнасці праз пераход на масавае, больш таннае ўзбраенне і ўкараненне найноўшых тэхналогій. Пра гэта, як паведамляе Reuters, заявілі высокапастаўленыя вайсковыя чыноўнікі рэгіёна на фоне нарастальнай пагрозы з боку РФ.

Так, намеснік Вярхоўнага галоўнакамандуючага Аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе Джон Стрынгер падкрэсліў неабходнасць пераходу да выкарыстання масава выраблянага недарагога ўзбраення, у прыватнасці беспілотнікаў і перахопнікаў, са скарачэннем залежнасці ад высокатэхналагічных і дарагавартасных платформаў, вытворчасць якіх можа доўжыцца гадамі.

Сярод іншых прыярытэтаў ён назваў здольнасць наносіць глыбокія высокадакладныя ўдары і весьці электрамагнітную вайну, а таксама ўмацаванне супрацьпаветранай абароны, у прыватнасці для процідзеяння ўзбраенню з далёкасцю ў некалькі тысяч кіламетраў.

«Пагроза, з якой мы сутыкаемся, мае ўсебаковы характар. Цяпер нам трэба значна больш засяроджвацца на паўночным напрамку, дзе даводзіцца супрацьстаяць расійскай далёкай авіяцыі і магутным надводным і падводным пагрозам, перш за ўсё з боку Паўночнага флоту (расійскага флоту, — рэд.)», — сказаў Стрынгер.

Як адзначаюць вайсковыя чыноўнікі, зацягнутая вайна ва Украіне і канфлікт на Блізкім Усходзе падкрэслілі неабходнасць перагляду абароннай стратэгіі.

Камандуючы нямецкай арміяй генерал-лейтэнант Крысціян Фройдынг заявіў, што сучасныя канфлікты сведчаць пра фундаментальную змену характару сухапутнай вайны. Ён падкрэсліў, што разам з павелічэннем выдаткаў і паскарэннем закупак неабходна змяніць сам падыход да вядзення баявых дзеянняў.

Фройдынг таксама адзначыў, што нямецкая армія засяроджваецца на прамежкавых рашэннях, даступных ужо цяпер, каб ліквідаваць крытычныя прабелы ў патэнцыяле, замест таго каб чакаць доўгатэрміновых распрацовак.

Вайсковыя чыноўнікі таксама адзначаюць, што штучны інтэлект ужо істотна ўплывае на апрацоўку дадзеных з поля бою.

«Цыкл планавання корпуса, які раней цягнуўся 72 гадзіны, цяпер можа займаць адну гадзіну. Корпус, які раней дзякуючы хуткасці свайго перасоўвання паражаў 24 мэты ў дзень, цяпер можа павялічыць гэты паказчык у дзесяць разоў», — заявіў начальнік Генеральнага штаба брытанскай арміі Роўлі Уолкер.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках