Банкі працягваюць валютны «флэшмоб»
- 29.06.2026, 19:05
- 1,112
Яшчэ адзін уводзіць камісію за прыём наяўных грошай.
«Паритетбанк» з 1 ліпеня ўвядзе камісію за прыём наяўных расійскіх рублёў. Раней такое рашэнне прынялі некаторыя іншыя фінансавыя ўстановы, перадае «Зеркало».
Банк абвясціў, што камісію ўвядзе для нерэзідэнтаў Беларусі за прыём і залічэнне наяўных расійскіх рублёў на банкаўскі рахунак. Збор складзе 5% ад сумы.
Раней такую камісію ўвялі «Альфа-Банк», «Технобанк», «МТБанк», «БНБ-Банк», «Цептер Банк», «Беларусбанк», «Банк БелВЭБ». Збор складае ад 2 да 5% у залежнасці ад фінустановы. Пры гэтым некаторыя банкі ўвялі камісію толькі для нерэзідэнтаў Беларусі.