30 чэрвеня 2026, aўторак, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З пачатку 2026 года ЗСУ дэакупавалі больш за 670 кв. км тэрыторыі Украіны

З пачатку 2026 года ЗСУ дэакупавалі больш за 670 кв. км тэрыторыі Украіны

Аб гэтым паведаміў генерал Сырскі.

З пачатку 2026 года Сілам абароны Украіны ўдалося вызваліць ад расійскіх захопнікаў больш за 670 квадратных кіламетраў тэрыторыі краіны.

Пра гэта ў інтэрв’ю ТСН заявіў галоўнакамандуючы Збройнымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі.

Журналіст Яўген Плінскі падчас размовы з галоўнакамандуючым ЗСУ адзначыў, што на фоне рэгулярных прагнозаў пра вяснова-летняе наступленне расіян рэальная статыстыка дэманструе асцярожны аптымізм. У прыватнасці, даныя за май сведчаць, што дынаміка дэакупацыі ўкраінскіх земляў істотна паскорылася.

Сырскі растлумачыў, што цяперашняе прасоўванне ЗСУ з’яўляецца другой фазай адзінага плана ваеннага камандавання, дзе кожны крок быў загадзя пралічаны.

«Кампанія 2025 года якраз і прадугледжвала пасьпяховае знясіленне асноўных груповак ворага, павелічэнне ягоных страт, прадухіленне працягнення наступу на ўсіх аператыўна-стратэгічных напрамках, што ў прынцыпе нам удалося зрабіць», — падкрэсліў галоўнакамандуючы ЗСУ.

Дзякуючы таму, што наступальны патэнцыял расійскіх войскаў быў своечасова падарваны, а іх рэзервы абяскроўлены працяглымі абарончымі баямі, украінскія абаронцы атрымалі тактычнае акно магчымасцяў для правядзення ўласных ударных аперацый.

«Такія дзеянні дапамаглі Сілам абароны з пачатку 2026 года перайсці да актыўных дзеянняў на некаторых напрамках. У выніку на сёння з пачатку года ўдалося вызваліць больш за 670 квадратных кіламетраў украінскай тэрыторыі», — рэзюмаваў Сырскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках