Колькі беларусы могуць атрымаць ад дзяржавы за ягады
2- 30.06.2026, 20:04
- 1,354
Цэны ўпалі.
Дзяржава пачала скупляць у насельніцтва ягады і гародніну. Колькі можна выручыць, расказаў першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Віктар Каралёў, перадае БелТА.
Усяго ў сістэме закупак задзейнічаныя 794 прыёмна-загатавальныя пункты. Цэны на патрэбныя тавары абнаўляюцца штодня.
Акрамя таго, адкрылі 6 дадатковых прыёмна-загатавальных пунктаў і наладзілі ўзаемадзеянне са 150 фермерскімі гаспадаркамі.
Паводле слоў Каралёва, за 2025 год было нарыхтавана прадукцыі на 500 млн. З іх 273 млн склалі закупкі ў насельніцтва.
З пачатку сезона ўжо было нарыхтавана 285 т клубніцы садовай, з іх таварнай — 115 т. Рэшта пайшла на прамысловую перапрацоўку.
«Таксама нарыхтоўваем чарніцы і галубіку, закупаем маладую бульбу», — расказаў Каралёў.
Найбольшы попыт цяпер на клубніцу. Найбольш актыўна яе здаюць у Лунінецкім і Столінскім раёнах. Праўда, закупачная цана ўпала ў параўнанні з 2025 годам — на гэты раз ураджай выдаўся лепшы. Таму замест 8 можна выручыць толькі 3–5,5 у залежнасці ад якасці.
Пакуль няма канчатковых цэн на галубіку. Яна толькі пачала з’ўляцца, і цэны на яе пакуль высокія. А з кілаграма маладой бульбы можна выручыць ад 1,1 да 2,25.
Акрамя таго, людзі могуць і самі прадаваць сваю прадукцыю. Для гэтага па Беларусі працуюць 104 падведамныя рынкі, дзе прадастаўляецца каля 6 тыс. гандлёвых месцаў.