5 чэрвеня 2026, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для беларускіх самазанятых змянілі парадак аплаты падатку

1
Для беларускіх самазанятых змянілі парадак аплаты падатку

Некаторыя выкарыстоўваюць НПД, каб не трапіць у базу «дармаедаў».

У Беларусі змяніўся парадак працы з падаткам на прафесійны даход (НПД). Прыкладанне, якім карыстаюцца плацельшчыкі гэтага збору, было інтэгравана з сэрвісам «Аплаці». Цяпер праз яго можна будзе прымаць плацяжы ад кліентаў. Пра гэта паведамілі у Міністэрстве па падатках і зборах.

Каб скарыстацца новай магчымасцю, у прыкладанні «Падатак на прафесійны даход» трэба запоўніць рэквізіты ў пункце меню «Прыём плацяжоў», удакладнілі падаткавікі.

Нагадаем, з 1 ліпеня ў Беларусі таксама ўводзіцца штомесячны мінімальны памер падатку на прафесійны даход. Ён складзе 45 рублёў. Акрамя таго, з гэтай даты будзе пашыраны пералік падстаў, паводле якіх падатковыя органы змогуць адмовіць чалавеку ў прымяненні рэжыму НПД.

Раней паведамлялася, што некаторыя беларусы спрабуюць выкарыстоўваць НПД, каб пазбегнуць траплення ў катэгорыю «дармаедаў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках