5 чэрвеня 2026, Пятніца, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ацаніў адказ Пуціна на яго адкрыты ліст

1
Зяленскі ацаніў адказ Пуціна на яго адкрыты ліст
Уладзімір Зяленскі
Фота: Getty Images

Прэзідэнт Украіны назваў адказ дыктатара РФ слабым.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што рэакцыя расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна на адкрыты ліст у чарговы раз пацвердзіла нежаданне Крамля завяршаць вайну.

Пра гэта ён заявіў у вячэрнім звароце ў пятніцу, 5 чэрвеня.

«На жаль, расійскі бок зноў абірае вайну. Усе пачулі сённяшні адказ», — заявіў Зяленскі.

Ён назваў адказ Пуціна слабым.

«Ён проста не хоча заканчваць вайну. Думаю, што многіх у свеце гэты адказ расчараваў. Ён не хоча нічога змяняць і не хоча прызнаць, што ягоная вайна падабаецца толькі яму і тым, хто цягне з яго грошы — усе яны сёння былі вельмі ўсмешлівыя», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Паводле яго слоў, гэта азначае, што грошай у Расіі павінна стаць менш, а ціску на Расію — больш.

«Я дзякую ўсім, хто дапамагае нам! Я дзякую ўсім, хто з Украінай, хто хоча сапраўднага міру», — падсумаваў Зяленскі.

Увечары 4 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў адкрыты ліст расійскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну. У лісце ён канстатаваў, што Расія нясе сур'ёзныя страты на фронце, а самі расіяне ўсё больш незадаволеныя атакамі украінскіх дронаў, дэфіцытам бензіну, пастаяннымі забаронамі і г.д. Зяленскі таксама адзначыў, што Украіна прапануе скончыць вайну «ў фармаце паміж вамі і намі», і прапанаваў Пуціну сустрэцца і вызначыць для гэтага дакладную дату. Прэзідэнт Украіны адзначыў, што да двухбаковага трэку могуць далучыцца іншыя выбраныя ўдзельнікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках