ДПСУ: Крэмль цяпер актыўней цісне на Беларусь
1- 5.06.2026, 22:54
- 1,094
У Беларусі цяпер мала войскаў для наступу, але выключаць яго нельга.
Расійскія войскі ў Беларусі ёсць, але пакуль не ў дастатковай колькасці для наступу. Аднак рызыка ўварвання захоўваецца, і пакуль што Расія выкарыстоўвае паветраную прастору Беларусі для атакаў па Украіне. Пра гэта на брыфінгу 5 чэрвеня расказаў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчэнка.
«Пагроза нашай краіне расце з-за таго, што Крэмль цяпер актыўней цісне на Беларусь, каб яна ўласнымі сіламі далучылася да вайны супраць нашай краіны на баку Расіі. Нельга выключаць ні паўторнага ўварвання, але ўжо ў іншым фармаце, ні правакацый на мяжы з мэтай адцягнення нашай увагі», — сказаў Дземчэнка.
Чыноўнік нагадаў, што працягваюцца працы па ўмацаванні ўкраінскай мяжы — яна мае з Беларуссю агульную мяжу даўжынёй 1000 км. Гэта Валынь, Ровенская, Жытомірская, Кіеўская і Чарнігаўская вобласці.
Хоць сухапутных аперацый праз мяжу ў бліжэйшы час не будзе, расійская армія, паводле слоў Дземчэнкі, ужо выкарыстоўвае Беларусь для пускаў беспілотнікаў.
Большасць дронаў — «шахедаў», «гербераў», — якія запускае Расія па тэрыторыі Украіны, заходзяць менавіта праз беларуска-ўкраінскую мяжу.
Частка з іх можа потым вяртацца ў Беларусь і па тэрыторыі гэтай краіны ісці далей, каб праляцець праз Кіеўскую і Жытомірскую вобласці.
Дземчэнка кажа, што з-за расіян знішчаецца памежная інфраструктура. Мінск, аднак, ні разу не асудзіў атакі Крамля.