Лукашэнка: Ніякія мы не агрэсары і не саагрэсары
45- 6.06.2026, 3:02
- 17,006
Дыктатар забыўся пра прадастаўленне Пуціну тэрыторыі Беларусі для нападаў на Украіну.
Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які 5 чэрвеня распачаўся ў Гродне, заявіў, што яго рэжым не агрэсар і не саагрэсар.
«Я хачу, каб на захадзе Беларусі, у Гродне, гэта цвёрда засвоілі: мы хочам міру, мы нясём народам мір. Ніякія мы не агрэсары і не саагрэсары».
Нагадаем, рэжым Лукашэнкі прадастаўляе тэрыторыю нашай краіны Расіі для нападаў на Украіну.