Украіна атрымае новую партыю артылерыйскіх боепрыпасаў ад Rheinmetall
- 1.07.2026, 5:49
Замова будзе выкананая ў Іспаніі.
Нямецкая абаронная кампанія Rheinmetall атрымала замову на пастаўку Украіне артылерыйскіх снарадаў і метальных зарадаў. Пра гэта кампанія паведаміла ў аўторак, 30 чэрвеня, перадае Reuters.
Кампанія паведаміла, што выйграла кантракт на суму ў некалькі дзясяткаў мільёнаў еўра. Яго кошт будзе адлюстраваны ў другім квартале 2026 года, а выкананне замовы запланавана на першы квартал 2027 года. Замова будзе выконвацца ў Іспаніі.
Паведамляецца, што пасля таго, як Германія адмовілася ад знакавай праграмы будаўніцтва фрэгатаў, акцыі кампаніі з Дзюсельдорфа рэзка ўпалі.