Пуціну падабаецца, што Маскву бамбяць?
4- Аббас Галямоў
- 1.07.2026, 8:00
- 3,180
Найбольш балючае для расіян пытанне.
Дык вось, паводле сцвярджэння Пуціна, Украіна прапанавала Расіі ўзаемна адмовіцца ад удараў па тылах адно аднаго, абмежаваўшыся баявымі дзеяннямі на фронце. Гэта дрэнна стасуецца з пуцінскім сцвярджэннем пра тое, што на фронце ў Расіі ўсё добра, яна наступае, у той час як Украіне толькі і застаецца, што біць па расійскіх гарадах з мэтай пасеяць у сэрцах расіян сумнеў у канчатковай перамозе.
Калі для ўкраінцаў гэтыя ўдары — апошняе, што ім застаецца, дык чаму яны прапануюць ад гэтых удараў адмовіцца? Калі ў іх усё так дрэнна на фронце, дык чаму яны хочуць, каб усё якраз і звялося да дзеянняў на фронце?
Ну і найбольш балючае для расіян пытанне: калі ты сапраўды перамагаеш на фронце, а ўкраінцы пры гэтым прапануюць усім абмежавацца фронтам, то якога д'ябла ты не згаджаешся? Табе падабаецца, што Маскву бамбяць? Цябе радуе, што расіяне засталіся без бензіну? Ты звар'яцеў?
Пытанні, пытанні, пытанні…
Аббас Галямоў, «Тэлеграм»