1 лiпеня 2026, Серада, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна закупіла ў Швецыі 16 знішчальнікаў Gripen E

Украіна закупіла ў Швецыі 16 знішчальнікаў Gripen E

Украіна і Швецыя дамовіліся аб пастаўцы Кіеву 16 шматмэтавых знішчальнікаў Gripen E кампаніі Saab.

Кошт здзелкі склаў каля 24,6 млрд шведскіх крон ($2,54 млрд), піша Reuters. Паводле дадзеных Saab, пастаўкі новых знішчальнікаў запланаваныя на 2029–2030 гады.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі удакладніў, што дамоўленасць была дасягнутая з прэм'ер-міністрам Швецыі Ульфам Крістерсанам. Акрамя закупкі самалётаў, пагадненне прадугледжвае тэхнічную падтрымку знішчальнікаў.

Gripen E — флагманскі лёгкі шматмэтавы знішчальнік, які здольны выконваць баявыя заданні ў радыусе 1,3 тыс. км. Самалёт нясе да сямі ракет Meteor, дзве IRIS-T і 27-мм гармату Mauser BK-27.

Знішчальнік здольны ўзлятаць з кароткіх палос (800 м) і аўтамабільных трас. Пасля прызямлення яго рыхтуюць да новага вылету за 10 хвілін для паветранага бою і за 20 хвілін — для удараў па наземных цэлях.

Магчымасць перадачы Украіне знішчальнікаў Gripen абмяркоўвалася з лета 2022 года. У чэрвені 2023-га шведскія спецыялісты пачалі навучаць украінскіх пілотаў працы з гэтымі машынамі, а ў жніўні Зяленскі заявіў пра прарыў у перамовах па знішчальніках. Аднак прэм'ер Швецыі Крістерсан тады абвяргаў планы паставак.

У канцы кастрычніка 2025 года Украіна і Швецыя заключылі пагадненне аб закупцы не менш як 100 Gripen E. Зяленскі выказваў надзеі на паскарэнне працэдур, каб першыя самалёты паступілі ў украінскую армію ўжо ў 2026-м, але ў Saab ацэньвалі тэрміны перадачы першага знішчальніка ў тры гады.

Кошт партыі са 100 Gripen E ацэньваецца прыкладна ў $8,5 млрд. Кіеў выдзеліў 2,5 млрд еўра на набыццё 20 знішчальнікаў з агульнага крэдыту ЕС.

Таксама Швецыя перадасць Кіеву яшчэ 16 самалётаў папярэдняй мадыфікацыі — Gripen C/D, якія, паводле слоў Зяленскага, паступяць на ўзбраенне Украіны ў пачатку 2027 года. У цэлым здзелка Кіева і Стакгольма можа павялічыцца да 150 машын.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках