1 лiпеня 2026, Серада, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы просты спосаб павысіць прадукцыйнасць

Названы просты спосаб павысіць прадукцыйнасць

Асабліва для тых, хто працуе аддалена.

Тым, хто працуе аддалена, для змяншэння стрэсу і росту прадукцыйнасці важны не тып нагрузкі, а сумарны аб’ём руху — то бок колькасць крокаў за дзень. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы Універсітэта Цукубы. Даследаванне апублікавана ў часопісе American Journal of Health Promotion (AJHP).

У даследаванні ўдзельнічалі 100 японскіх супрацоўнікаў, якія працавалі аддалена не менш як адзін дзень на тыдзень. Навукоўцы ацэньвалі сутачную фізічную актыўнасць, сядзячыя паводзіны, узровень стрэсавых рэакцый і працоўную прадукцыйнасць.

Высветлілася: высокая сутачная колькасць крокаў істотна звязаная з ніжэйшым узроўнем стрэсу, а нізкі стрэс — з большай прадукцыйнасцю. Медыяцыйны аналіз паказаў, што колькасць крокаў уплывае на прадукцыйнасць менавіта праз змяншэнне стрэсу.

Пры гэтым ні лёгкая фізічная актыўнасць, ні трэніроўкі ўмеранай і высокай інтэнсіўнасці, ні ўзровень сядзячых паводзінаў як такіх не паказалі аналагічнага эфекту. Для аддаленых работнікаў ключавым з’яўляецца менавіта штодзённы сумарны аб’ём руху — хада, — а не інтэнсіўнасць нагрузак.

Аўтары тлумачаць гэта проста: дыстанцыйны фармат пазбавіў людзей выпадковай хады — дарогі да офіса, перамяшчэнняў паміж кабінетамі, абедзенных прагулкаў. Менавіта гэтае скарачэнне, а не характар нагрузак, можа тлумачыць рост стрэсу і падзенне прадукцыйнасці ў аддаленых супрацоўнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках