У «ДНР» страчаныя мошчы Аляксандра Неўскага
22- 15.07.2026, 9:52
- 3,268
Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу.
Частка мошчаў святога князя Аляксандра Неўскага, адпраўленая на фронт вясной па ініцыятыве міністра абароны Расіі Андрэя Белаўсава, была знішчана ў выніку атакі дронаў. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Крамлёўская табакерка».
Паводле звестак канала, рэліквію з лета выкарыстоўвалі для правядзення малебнаў за пераадоленне паліўнага крызісу — у прыватнасці, за разблакіроўку паставак паліва ў Крым.
Як расказаў выданню крыніца ў Мінабароны, мошчы везлі вайскоўцы на грузавіку да аднаго з важных для самапрагалошанай «ДНР» аб'ектаў, дзе планаваўся малебен за пераадоленне паліўнага крызісу на Данбасе і па ўсёй Расіі. Па дарозе аўтамабіль трапіў пад атаку некалькіх дронаў.
Паводле суразмоўцы канала, святыня цалкам страчана, а падчас атакі загінулі трае афіцэраў.
У Мінабароны, як сцвярджае крыніца, цяпер баяцца магчымага канфлікту паміж Белаўсавым і патрыярхам Кірылам — гэта ўжо не першая рэлігійная рэліквія, страчаная на фронце. Летась у выніку абстрэлу была страчана частка мошчаў святой Матроны Маскоўскай, якія таксама адправілі на перадавую па асабістай ініцыятыве міністра абароны.
«Спадзяёмся, Бог не пакіне нас. Але цяпер настрой вельмі дрэнны, прыгнечаны. Верым, што, нягледзячы ні на што, на фронт прыбудуць новыя святыні», — дадаў суразмоўца выдання.