15 лiпеня 2026, Серада, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна стала звышдзяржавай

Украіна стала звышдзяржавай

Расія не паспявае за тэхнічнымі інавацыямі Узброеных Сіл Украіны.

Поўнамаштабная вайна не толькі не аслабіла Украіну, але і ператварыла яе ў адну з вядучых ваенных дзяржаў Еўропы, піша Atlantic Council (пераклад — сайт Charter97.org).

Масква разлічвала на хуткую перамогу ў лютым 2022 года, аднак праз больш як чатыры гады сутыкнулася з праціўнікам, здольным наносіць удары далёка ў глыб расійскай тэрыторыі і дыктаваць новыя правілы сучаснай вайны. «Уварванне, якое павінна было «дэмілітарызаваць» Украіну, ператварыла краіну ў адну з вядучых ваенных сіл Еўропы», — пішуць аўтары.

Сімвалам гэтых змен стаў удзел украінскіх вайскоўцаў у парадзе з нагоды Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы 14 ліпеня. Украінскае падраздзяленне ўпершыню прайшло па Елісейскіх Палях і, як адзначаецца ў публікацыі, атрымала самыя гучныя апладысменты гледачоў. Гэты жэст падкрэсліў новы статус Украіны як «першай лініі абароны Еўропы».

Ключавым фактарам поспеху называюць імклівае развіццё ўкраінскай абароннай прамысловасці і тэхналогій беспілотнікаў. Не маючы магчымасці супернічаць з Расіяй па колькасці войска і аб’ёме ўзбраенняў, Кіеў зрабіў стаўку на інавацыі, гібкасць і цеснае ўзаемадзеянне інжынераў з падраздзяленнямі на фронце.

«У адрозненне ад расійскай ваеннай сістэмы, дзе рашэнні прымаюцца цэнтралізавана, украінскі абаронны сектар развіваецца паводле прынцыпаў тэхналагічных стартапаў, што дазваляе значна хутчэй укараняць новыя распрацоўкі», — гаворыцца ў артыкуле. Расія нярэдка вымушаная капіяваць украінскія тактычныя рашэнні, але робіць гэта з адчувальным спазненнем.

Прэм’ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксен таксама высока ацаніла тэмпы развіцця ўкраінскага ВПК. Па яе словах, Украіна сёння вырабляе ўзбраенне «хутчэй і танней», чым любая іншая еўрапейская краіна. Досвед Украіны ўжо змяняе падыход еўрапейскіх дзяржаў да пытанняў абароны і ваеннай вытворчасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках