2 лiпеня 2026, Чацвер, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна тэрмінова просіць ракеты для Patriot у 40 краін

6
Украіна тэрмінова просіць ракеты для Patriot у 40 краін

Ад хуткасці партнёраў наўпрост залежыць абарона ўкраінскага неба.

Украіна звярнулася да 40 краін-партнёраў з просьбай неадкладна прадаставіць ракеты для Patriot ужо ў ліпені.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву Мінабароны Украіны.

Зазначаецца, што ракеты прасяць прадаставіць у абмен на будучыя пастаўкі, закантрактаныя для Украіны.

«Збіванне балістычных ракет застаецца ключавым выклікам праз недахоп ракет да сістэм Patriot», — адзначылі ў Мінабароны Украіны.

У міністэрстве падкрэслілі, што дзеля забеспячэння краіны антыбалістыкай у красавіку ўпершыню быў заключаны рэкордны кантракт на сотні ракет PAC-2 для Patriot пры падтрымцы Германіі. Яны пачнуць паступаць на працягу наступных гадоў.

Акрамя таго, ўпершыню быў зроблены крок да закупкі каля сотні ракет да Patriot на 1 млрд долараў за кошт крэдыту Еўрасаюза. Сёлета Кіеў таксама ўпершыню пачаў атрымліваць ракеты са складаў дружалюбных краін.

«Аднак гэтага недастаткова — Украіне крытычна патрэбныя дадатковыя ракеты да сістэм Patriot. Яны на складах партнёраў. І менавіта ад хуткіх рашэнняў, маштабавання механізму PURL і закупкі ракет праз JUMPSTART залежыць абарона ўкраінскага неба», — падкрэслілі ў Мінабароны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках