Лётчык ЗСУ за адзін вылёт знішчыў чатыры браняваныя машыны акупантаў
- 28.07.2026, 18:41
- 1,154
За час вайны лётчык уразіў больш за 150 цэляў праціўніка.
Лётчык 114-й брыгады тактычнай авіяцыі з пазыўным Oscar падчас аднаго баявога вылёту знішчыў адразу чатыры браняваныя машыны акупантаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Паветраных Сіл ЗСУ ў сацсетцы Facebook.
Перад ударам аператары ўкраінскіх беспілотнікаў праводзілі паветраную разведку раёна. Падчас выканання задачы яны выявілі ангар, у якім расійскія вайскоўцы схавалі браняваную тэхніку. Атрыманыя каардынаты аператыўна перадалі ў камандны пункт для паражэння мэты.
Як расказаў сам лётчык, у момант атрымання інфармацыі ён знаходзіўся на дзяжурстве на адным з аператыўных аэрадромаў.
«Атрымаў загад на баявы вылёт, выйшаў у вызначаны раён, нанёс бомбавы ўдар па мэце, — кажа ён. — Праз некалькі хвілін пасля ўдару разведчыкі пацвердзілі знішчэнне чатырох браняваных машын ворага».
Для выканання баявой задачы ўкраінскі лётчык прымяніў знішчальнік МіГ-29, абсталяваны высокадакладнымі кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі GBU-39. Менавіта дзякуючы дакладнаму навядзенню ўдалося паспяхова паразіць тэхніку, якую акупанты спрабавалі схаваць у ангар.
Лётчык з’яўляецца адным з найбольш дасведчаных у ўкраінскай тактычнай авіяцыі. З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ён здзейсніў больш за 400 баявых вылётаў. За гэты час лётчык знішчыў больш за 150 наземных цэляў праціўніка, а таксама каля 15 паветраных цэляў.