Зяленскі раскрыў падрабязнасці сустрэчы з Трампам
5- 28.07.2026, 19:11
- 6,078
Прэзідэнт Украіны назваў сустрэчу «добрай».
Прэзідэнты Украіны і ЗША ў ходзе сустрэчы абмеркавалі вытворчасць перахопнікаў для ЗРК Patriot, актывізацыю перамоўнага працэсу і не толькі.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
«Добрая сустрэча з прэзідэнтам Трампам у Авальным кабінеце. Дзякуй за ўсё, што мы робім разам, каб абараніць жыццё ўкраінцаў і дасягнуць міру», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён дадаў, што выказаў прэзідэнту ЗША спачуванні ў сувязі са смерцю сенатара Ліндсі Грэма і адзначыў, што ён «быў сапраўдным сябрам Украіны».
«Абмеркавалі з прэзідэнтам ліцэнзіі на вытворчасць перахопнікаў для Patriot і некаторыя іншыя ідэі, якія могуць дапамагчы. Таксама гаварылі пра дыпламатыю — важна актывізаваць дыпламатычны працэс», — падкрэсліў Зяленскі.
Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што каманды Украіны і ЗША будуць узгадняць падрабязнасці далейшай камунікацыі.