Партугалія ў драматычным матчы прайшла Харватыю
1- 3.07.2026, 8:13
- 3,318
Раналду забіў гол.
Зборная Партугаліі па футболе перамагла каманду Харватыі ў матчы 1/16 фіналу чэмпіянату свету‑2026.
Сустрэча ў Таронта завяршылася з лікам 2:1. На 53‑й хвіліне Іван Перышыч вывеў харватаў наперад. На 68‑й хвіліне Крыштыяну Раналду рэалізаваў пенальці і зраўняў лік. На 90+4‑й хвіліне Гонсалу Рамуш забіў другі гол партугальцаў. На 90+13‑й хвіліне харват Ёшко Гвардыёл зраўняў лік, але галоўны арбітр нарвежац Эспен Эскос адмяніў гол з‑за становішча па-за гульнёй.
Зборная Партугаліі ў 1/8 фіналу турніру сустрэнецца з камандай Іспаніі.