Зяленскі зрабіў рэзанансную заяву аб украінскай зброі
3- 3.07.2026, 19:07
- 4,864
ФОТА: GETTY IMAGES
Прадстаўнікі ўлады сустрэліся з украінскімі зброярамі.
Украіна выйшла на аб'ёмы вытворчасці тэхналагічнай зброі, якія ў доўгатэрміновай перспектыве могуць перавысіць магчымасці Расіі.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Паводле слоў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, пытанню абароннай вытворчасці сёння на Стаўцы была нададзена найбольшая ўвага. Прадстаўнікі ўлады сустрэліся з украінскімі зброярамі, каб абмеркаваць іх патрэбы.
У прыватнасці, ішла гаворка пра неабходныя адміністрацыйныя рашэнні і фінансаванне з боку дзяржавы. Гэта дазволіць максімальна наростыць украінскія магутнасці для ціску на Расію і аслаблення яе сіл на фронце.
«Гэта датычыцца, найперш, украінскіх дронаў усіх тыпаў, НРК, нашай ракетнай праграмы, сродкаў РЭБ, ваеннай тэхнікі», - паведаміў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што развіццё гэтай зброі дапаможа пазбавіць РФ здольнасці зацягваць вайну супраць Украіны.