У Чарнобыльскай зоне пранёсся вогненны смерч
1- 3.07.2026, 21:16
Украінскія ратавальнікі тушаць пажары, якія былі выкліканыя атакамі расіян.
У Чарнобыльскай зоне адчужэння з-за моцнага ветру і пажараў, што пачаліся ў выніку расійскіх атак, утварыўся вогненны смерч. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях ў Facebook.
Ратавальнікі, якія змагаюцца з агнём, апублікавалі кадры незвычайнай прыроднай з’явы.
«Вогненны смерч: вецер, пыл і полымя зліваюцца ў адну знішчальную сілу! Менавіта так выглядае пажар, з якім бесперапынна змагаюцца ратавальнікі Кіеўскай вобласці ў Чарнобыльскай зоне адчужэння», — сказана ў паведамленні ДСНС.
Украінскія ратавальнікі падкрэслілі, што яны з дня ў дзень стрымліваюць агонь у Чарнобыльскай зоне, каб не дапусціць яго далейшага распаўсюджвання.