Паявілася відэа падзення ракеты ў Польшчы
1- 30.07.2026, 10:46
- 3,848
На запісе чуецца магутны выбух.
Польскі інфармацыйны партал bilgoraj.com.pl апублікаваў відэа з камеры назірання, якая зафіксавала момант падзення аб’екта, што ноччу 30 ліпеня парушыў паветраную прастору Польшчы і ўпаў на тэрыторыі Люблінскага ваяводства.
Запіс зроблены камерай, усталяванай у адным з дамоў у гміне Туробін, каля 8 км ад Тарнавы-Калоніі, дзе ў выніку падзення аб’екта ўтварылася варонка.
На відэа чуецца магутны выбух. Гадзіннік на камеры паказвае, што аб’ект упаў а 3:45 раніцы (а 4:45 па мінскім часе).
Нагадаем, як раней пісаў сайт Charter97.org, падчас масіраванага расійскага ракетнага ўдару па Украіне адна з ракет парушыла паветраную прастору Польшчы і ўпала ў Люблінскім ваяводстве. У сувязі з інцыдэнтам прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск склікаў каардынацыйную групу.